Museum of Modern Art in Warsaw

Museum of Modern Art in Warsaw

У галерэі сучаснага мастацтва Тэйт у Лондане вандал пашкодзіў карціну мастака Пабла Пікаса. Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі».

Адзначаецца, што палатно «Бюст жанчыны» коштам 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (больш за 26 мільёнаў даляраў) разрэзалі. Арыштаваны 20-гадовы Шакіл Мэсі мае намер адмаўляць ўсе абвінавачанні. Удакладняецца, што яго адмовіліся адпускаць пад заклад.

У галерэі Тэйт растлумачылі, што на карціне намаляваная палюбоўніца Пікаса Дора Маар. Праца была напісана ў Парыжы ў траўні 1944 года, у апошнія месяцы нацысцкай акупацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0