prokuratura.gov.by

prokuratura.gov.by

Загадам генеральнага пракурора ад 30 снежня на пасаду намесніка генеральнага пракурора прызначаны старшы дарадца юстыцыі Дзмітрый Гара.

Прадстаўляючы свайго намесніка калектыву Генеральнай пракуратуры, кіраўнік ведамства Аляксандр Канюк падкрэсліў: «Адзіны запіс у працоўнай кніжцы — сведчанне адданасці сваёй справе, высокага прафесіяналізму. Менавіта такія кадры ўмацоўваюць нашы шэрагі».

Дзмітрый Гара нарадзіўся ў 1970 годзе ў Тбілісі. У 1993 годзе скончыў Ваенны Чырванасцяжны інстытут (Масква) па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2018 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

З верасня 1993 года — следчы, старшы следчы, старшы следчы па асабліва важных справах, начальнік следчага аддзела ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

З лістапада 2009 года да прызначэння на гэту пасаду — начальнік следчага ўпраўлення КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0