Рада Беларускага ПЭН-цэнтра выказала глыбокую занепакоенасць у сувязі з адміністрацыйным пераследам удзельнікаў мірных акцый у абарону Незалежнасці Беларусі.
Рада звяртае ўвагу, што 26-27 снежня ў Беларусі пракацілася хваля затрыманняў удзельнікаў мірных акцый.
Напрыклад, Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак і аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1275 рублёў).
На 30 снежня прызначаныя суды над сябрамі Беларускага ПЭН-цэнтра — пісьменнікамі Уладзімірам Някляевым і Уладзімірам Арловым.
Складзены пратакол на ганаровага старшыню Беларускага ПЭН-цэнтра, перакладчыка, рэдактара, мовазнаўцу Лявона Баршчэўскага.
«Рада Беларускага ПЭН-цэнтра выступае супраць парушэння права на свабоду выказвання, бо суды адбываюцца ў тым ліку і за інфармаванне грамадскасці пра акцыі ў сацыяльных сетках», — адзначаецца ў заяве.