У кітайскім горадзе Шаагуань адбылася цырымонія запуску будаўніцтва выпрабавальнага цэнтра для традыцыйных і беспілотных аўтамабіляў, якія працуюць пры дапамозе разумных сетак і на новых крыніцах энергіі, паведамляе Сіньхуа.

Агульная плошча новага цэнтра, аб'ём інвестыцый у будаўніцтва якога дасягнуў $307 мільёнаў, складзе 573 гектара. Пасля завяршэння будаўніцтва ён стане цэнтрам па тэставанні аўтамабіляў.

Праект па будаўніцтве цэнтра сумесна рэалізуецца кітайскім аўтавытворцам Guangzhou Automobile Group Co., Ltd. і ўрадам горада Шаагуань.

У Кітаі былі выдадзены ліцэнзіі для дарожных выпрабаванняў беспілотных аўтамабіляў у шэрагу гарадоў, такіх як Пекін, Чанша і Гуанчжоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0