У міліцыю паступіла паведамленне, што ўначы з офіса, размешчанага ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў, невядомы скраў 6 ноўтбукаў, паведамляе прэс-служба МУС.

Праваахоўнікі высветлілі, што гэта зрабіў 47-гадовы мінчук, які дапамагаў рабіць рамонт у офісным памяшканні.

Мужчына, застаўшыся ў офісе на ноч, каб паспець у тэрмін скончыць рамонтныя работы, узяў 6 ноўтбукаў, якія ў наступным паклаў у мех для будаўнічага смецця. Пасля вынес яго з гандлёвага цэнтра і адправіўся на таксі ў невядомым кірунку. Агульная сума шкоды склала 6050 рублёў.

Вядома, што ноўтбукі фігурант прадаў на адным з рынкаў. Атрыманыя грошы патраціў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0