Пра гэта ён распавёў сёння, узгадняючы прызначэнні ў шэрагу выканкамаў, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што лічыць пасады старшыняў райвыканкамаў не толькі адказнымі, але і аднымі з найбольш цікавых. «Акрамя кіраўніка прадпрыемства і старшыні райвыканкама я ў краіне больш цікавых пасад не бачу», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час будзе прынята канчатковае рашэнне па развіцці Віцебскай вобласці. «У Віцебскай вобласці пасля святаў мы сустрэнемся. Як я і абяцаў, прымем канчаткова рашэнне па развіцці Віцебшчыны. Упэўнены, ва ўсіх абласцях гэты вопыт будзе патрэбны. Звярніце на гэта сур'ёзную ўвагу», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0