YouTube зрабіў больш жорсткімі правілы публікацыі, паабяцаўшы выдаляць кантэнт, які змяшчае не толькі відавочныя, але і схаваныя пагрозы ў чыйсьці адрас. Калі раней недапушчальным лічылася наўпрост пагражаць забойствам або гвалтам, то зараз пад забарону трапляе і імітацыя гвалту.
Адначасова стала больш жорсткай забарона на выкарыстанне ўніжальнай лексікі.
Правілы будуць дзейнічаць у дачыненні да ўсіх. Але ў правілах па-ранейшаму будуць магчымыя выключэнні. Да іх адносяцца, напрыклад, відэа сатырычнага характару ці іншыя публікацыі, прызначаныя для адукацыйных, навуковых або мастацкіх мэтаў.
Усе скаргі карыстальнікаў будуць разглядацца ў індывідуальным парадку, і кантэкст відэа будзе ўлічвацца.
0
0
0
0
0
0