Былы дэпутат Дзярждумы РФ ад фракцыі «Адзінай Расіі» і камісар моладзевага руху «Нашы» Роберт Шлегель даў інтэрв'ю kommersant.ru, у якім распавёў, што пераехаў у Германію, паколькі мае права на атрыманне грамадзянства гэтай краіны як этнічны немец. Паводле яго слоў, пераезд у ФРГ — асабістая справа яго сям'і. Ён таксама заявіў, што не адмаўляецца ад грамадзянства Расіі і плануе яе часта наведваць.

Свой сыход з палітыкі экс-парламентар патлумачыў зменай поглядаў і нежаданнем працягваць «унутраны канфлікт» на фоне агульнага эмацыйнага выгарання.

Праўладная моладзевая арганізацыя «Нашы» быў створаны ў Расіі з падачы крамлёўскага паліттэхнолага Уладзіслава Суркова ў 2005 дзеля процідзеяння пагрозе «каляровай рэвалюцыі» ў краіне. У 2012 лідары арганізацыі абвесцілі аб завяршэнні яе дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0