У дзіцяці лекары дыягнаставалі цяжкі стан з-за працяглай адсутнасці неабходнага догляду, неадэкватнага па аб'ёме і складзе харчавання, ігнаравання бацькамі медыцынскіх рэкамендацый, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Крымінальную справу па факце неналежнага догляду за нованароджаным супраць маці распачаў пракурор Слонімскага раёна. Акрамя гэтага, пракуроры далі негатыўную ацэнку работы зацікаўленых структур Слонімскага раёна, у тым ліку камісіі па справах непаўналетніх, РАУС, установам адукацыі, аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0