Беларусь плануе спрасціць уезд для замежнікаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску, паведаміў на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.
«Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзян праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску», — адзначыў Дзмітрый Крутой.
Таксама ўрад разлічвае на больш хуткае падпісанне пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні віз, што будзе спрыяць развіццю бізнэс-кантактаў.
0
0
0
0
0
0