Раніцай у Гомелі на скрыжаванні сустрэліся таксісты. Адзін з іх вёз пасажыра на чыгуначны вакзал і спыніўся на Прывакзальнай плошчы. Ззаду яго прыпаркавалася іншая машына з «шашачкамі», паведамляе міліцыя.

Заблакаваўшы выезд, таксіст падышоў да калегі і з абурэннем патлумачыў, што той яго «падрэзаў». Ён ужыў газавы балончык. Мужчына распыліў яго два разы: у твар кіроўцу і ў салон аўтамабіля. Пасля чаго нават не спрабаваў збегчы.

Справай заняліся ўчастковыя Чыгуначнага РАУС Гомеля. Крыўдзіцель спрабаваў апраўдаць свой учынак самаабаронай. Аднак відэазапіс з месца здарэння паказвае сапраўдную карціну здарэння.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу. Цяпер мужчыну могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за асабліва злоснае хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0