football.by

football.by

У перадапошнім туры брэсцкае «Дынама» выйграла дома з мінімальным лікам у «Віцебска» (1:0) і заваявала залатыя медалі чэмпіянату краіны па футболе.

БАТЭ разграміў дома мінскае «Дынама» 3:0, але адставанне ад Брэста засталося пяць балаў.

Дынама Брэст — 72, БАТЭ — 67, Шахцёр — 62, Дынама Мінск — 50, Іслач — 46, Тарпеда-БелАЗ — 45, Гарадзея — 44, Нёман — 36, Мінск — 35, Славія — 34, Слуцк, Віцебск — 31, Энергетык-БДУ, Дняпро — 30, Гомель — 26, Тарпеда Мінск — 6.

«Гомель» пакідае вышэйшую лігу.

БАТЭ быў нязменным чэмпіёнам краіны з 2006 года: 13 разоў запар, усяго — 15. Брэст з 1992 года зусім не падымаўся на п'едэстал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0