Другі пілот пасажырскага самалёта, які вылецеў раніцай 24 лістапада з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ў Анапу, памёр пасля экстраннага прызямлення лайнера ў Растове-на-Доне, піша РИА Новости.

Каля 10-й раніцы другому пілоту стала дрэнна, запыталі экстраную пасадку, пакуль прызямляліся, 49-гадовы пілот памёр.

Пасля таго, як самаадчуванне другога пілота пагоршылася, камандзір лайнера вырашыў здзейсніць вымушаную пасадку ў Растове-на-Доне.

Да самалёта выклікалі хуткую дапамогу, пілот быў перададзены медыкам. Аднак мужчыну не ўдалося выратаваць, ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0