Delfi.lt

Delfi.lt

Літоўскі ўрад ухваліў законапраект аб павелічэнні на чвэрць колькасці складу Узброеных сіл рэспублікі да 2024 года. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

Агульная колькасць вайскоўцаў павялічыцца з 21,3 да 26,9 тысяч. Пры гэтым колькасць прафесійных ваенных складзе ад 11,4 да 15,6 тысяч чалавек. Таксама папраўкі ў закон прадугледжваюць павелічэнне колькасці генералаў і старшых афіцэраў.

Акрамя таго, літоўскае камандаванне хоча павысіць лімітавую колькасць вайскоўцаў-рэзервістаў, якія штогод прызываюцца на вучэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0