Па дадзеных следства, вечарам 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце ''Мінск'' пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург ад 80-гадовага пасажыра паступіла паведамленне аб магчымасці выбуху борта.
На месца здарэння выбывалі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы. Праведзены агляд месца здарэння. Выбуховых прыладаў не знойдзена.
У дачыненні да пажылога мужчыны Кастрычніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце загадзя фальшывага паведамлення аб небяспецы па ч.1 арт.340 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Ён затрыманы, з ім праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.
0
0
0
0
0
0