Адкрыццё бюста беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча адбудзецца 9 лістапада ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна ў рамках святкавання Дня аграгарадка Глуша, паведамляюць mogilevenews.by
Бюст будзе ўсталяваны каля мясцовага Дома культуры. Аўтар праекта - беларускі скульптар Генік Лойка. Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца ў 14.00.
Праект ўстанаўлення бюста у Глушы паўстаў у пачатку 2018 года. Грамадская ініцыятыва, дзейнасць якой рэгуляваў грамадскі актывіст Андрусь Архіпенка, была падтрымана мясцовай уладай і Мінкультам. Праводзіўся конкурс эскізаў бюста.
0
0
0
0
0
0