Польскія памежнікі спынілі 24 кастрычніка на польска-нямецкай мяжы ў вёсцы Свецка легкавы аўтамабіль, за рулём якога быў 32-гадовы беларус. У яго асабістым аўто ехалі жыхары В'етнама — дзве дзяўчыны 22 і 27 гадоў і іх 18-гадовы сваяк. Высветлілася, што яны хацелі незаконна трапіць у Нямеччыну, паведамляе niezalezna.pl.

Беларус расказаў памежнікам, што першы дзень працуе ў фірме Uber у Варшаве, а ў салоне едуць пасажыры, якія папрасілі адвезці іх у Берлін.

Памежнікі высветлілі, што в'етнамцы абавязаны былі пакінуць Польшчу і ім было забаронена знаходзіцца ў гэтай краіне, а таксама ў іншых краінах Шэнгена.

Грамадзяне В'етнама і беларус знаходзіцца ў ізалятары для замежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0