У Гродне рабочы загінуў пры разгрузцы ў адной з будаўнічых арганізацый, паведамляе Следчы камітэт.
З аўтакрана сарвалася бабіна вагой больш за 1 т, якая ўпала на 55-гадовага рабочага. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Высвятленне ўсіх абставін працягваецца.
0
0
0
0
0
0