Жыхар Віцебскага раёна падчас сваркі да смерці збіў знаёмага, паведамляе Следчы камітэт.

Трагедыя адбылася ў вёсцы Сасноўка вечарам 28 кастрычніка. Па папярэдніх даных, 56-гадовы вясковец сустрэў каля крамы свайго 32-гадовага калегу па працы. Паміж імі завязалася сварка, якая прывяла да бойкі. Пры гэтым больш малады апанент працягваў збіваць суперніка, нават калі апошні паспрабаваў сысці ад яго.

Раніцай наступнага дня цела мужчыны выявіла аднавяскоўка.

Завялі крымінальную справу па ч.1 арт.139 КК. Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрыманы мужчына, які збіў загінулага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0