Беларусь разам з Сусветным банкам рыхтуе праграму рэформаў, якая ў тым ліку ўключае пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам. Пра гэта першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын распавёў на Кастрычнiцкiм эканамiчным форуме, піша Tut.by.

У рамках рэалізацыі праграмы з Сусветным банкам пытанні аплаты камунальных паслуг насельніцтвам павінны стаць самымі балючымі. Але першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што выхад на 100% аплаты ацяплення, да прыкладу, запланаваны толькі на 2026 год.

— Да гэтага пытання трэба падыходзіць асцярожней за іншыя, улічваць, як яно ўспрымаецца насельніцтвам, — адзначыў ён.

Тарыфы на камунальныя паслугі будуць расці паступова.

Акрамя таго, тэрмін выхаду на стопрацэннтую аплату камуналкі вырашылі аддаліць настолькі, каб можна было выконваць даручэнне прэзідэнта па памерах штогадовага павышэння аплаты працы.

Раней віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў распавядаў, што ў гэтым годзе тарыфы на камуналку павышацца не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0