president.gov.ua

president.gov.ua

Міжнародны досвед узброеных канфліктаў і войнаў даказвае, што на шляху да паспяховага заканчэння вайны і ўсталяванню міру неабходна прайсці тры этапы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго выступу на адкрыцці «Форуму адзінства» ў Марыупалі, паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

Паводле яго слоў, усе тры этапы давядзецца прайсці «нашай дзяржаве, грамадству і кожнаму грамадзяніну Украіны». На першым неабходна дабіцца завяршэння гарачай стадыі канфлікту і спынення агню на Данбасе. «Мы ўпэўненыя, што абавязкова дасягнем гэтага ў найбліжэйшы час. Мы гэтага вельмі хочам. Гэта — вельмі патрэбны, важны, але насамрэч — толькі першы крок», — падкрэсліў Зяленскі.

Другім крокам павінен стаць пошук кансэнсусу ў пытанні рэінтэграцыі Данбаса і Крыма і прымірэнне людзей.

«Украінскаму грамадству трэба дамовіцца паміж сабой, бо сёння ўнутры Украіны ёсць абсалютна розныя бачанні пытання вяртання Данбаса і Крыму», - сказаў прэзідэнт.

Трэці этап, па словах Зяленскі, — «бяспечная рэінтэграцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0