БелТА

БелТА

Падчас сустрэчы з паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізай Вергетэр кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка выказаў думку, што праводзіць рэфэрэндум аб адмене смяротнага пакарання дачасна, піша Радыё Свабода.

Паводле ягоных звестак, каля 60% насельніцтва краіны гатовыя выказацца супраць скасавання найвышэйшай меры.

Як заявіў Андрэйчанка, адрозна ад еўрапейскіх краін, якія праявілі ў гэтым пытанні палітычную волю, Беларусь так зрабіць не можа. Ён абгрунтаваў сваю пазіцыю тым, што ў свой час на патрабаваньне Рады Еўропы беларускае кіраўніцтва ініцыявала рэферэндум, па выніках якога каля 80% удзельнікаў выказаліся за захаванне смяротнай кары.

«Адпаведна, мы не можам прыняць нейкі закон ці ўказ, тым самым скасаваўшы смяротнае пакаранне, не параіўшыся зь людзьмі», — сказаў Андрэйчанка, падкрэсліўшы, што апошнім часам у Беларусі на гэты конт праводзіцца вялікі аб’ём тлумачальнай працы. Таму пройдзе час — і пытанне будзе вырашанае, лічыць ён.

Пытанне правоў чалавека і адмены смяротнага пакарання ўзнікла з падачы аўстрыйскай амбасадаркі. Яна адзначыла, што Аўстрыя атрымлівае станоўчую інфармацыю аб пераўтварэннях у Беларусі. Аднак Аўстрыю трывожыць тое, што Беларусь як апошняя краіна Еўропы не прымае ніякіх захадаў для абвяшчэння мараторыю на найвышэйшую меру пакарання.

Уладзімір Андрэйчанка на гэта адказаў, што пэўныя крокі робяцца. У прыватнасці, зацверджаны нацыянальны план аб гарантаванні правоў чалавека і абмяркоўваецца механізм зменаў у выбарчым заканадаўстве.

«Аднак у любым пытанні мы не будзем уносіць рэвалюцыйныя зьмены, — дадаў Андрэйчанка. — Бо найперш ня хочам страціць самае галоўнае, што ёсць у Беларусі, — стабільнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?