Першапачаткова Міністэрства абвясціла, што адзін з дзевяці першых сакратароў расійскай амбасады ў Сафіі пакінуў краіну 28 кастрычніка.

Расейскае пасольства ў Сафіі пацвердзіла атрыманне пісьмовай запіскі для свайго дыпламата аб сыходзе і заявіла, што ён будзе выконваць вызначаныя тэрміны.

Ні МЗС, ні пракуратура, ні амбасада Расіі не раскрылі імя падазраванага шпіёна. Дасудовая справа расійскага дыпламата была прыпыненая 28 кастрычніка на той падставе, што ён абаронены дыпламатычным імунітэтам.

Расійскі дыпламат нібыта правёў кансьпіратыўныя сустрэчы з высокапастаўленымі балгарскімі чыноўнікамі, у тым ліку з доступам да сакрэтнай інфармацыі аб справах Балгарыі, NATА І ЕС. Па словах пракуратуры, дыпламат меў намер перадаць інфармацыю за мяжу.

Гэта першы публічна вядомы выпадак высылкі расійскага дыплямата з Балгарыі з 2001 года, паведамляе мясцовы навінавы сайт Mediapool. Летась Сафія не далучылася да сваіх саюзьнікаў па NATO і ЕС па выгнанні расійскіх дыпламатаў з нагоды атручэння былога расійскага шпіёна ў Англіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?