Шведская школьніца і экаактывістка Грэта Тунберг адмовілася прыняць прэмію Паўночнай рады ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Штогадовая ўзнагарода міжпарламенцкай арганізацыі краін паўночнай Еўропы ўручалася ў Стакгольме 29 кастрычніка за дасягненні ў галіне літаратуры, кіно, музыкі і экалогіі. Памер прэміі ў кожнай намінацыі складае 350 тысяч дацкіх крон (каля 47 тысяч еўра).

«Рух за клімат не мае патрэбы ва ўзнагародах. Нам трэба, каб палітыкі і людзі, якія знаходзяцца ва ўладзе, пачалі прыслухоўвацца да сучаснай навукі», — напісала Тунберг у сваім інстаграме. Пры гэтым яна падзякавала Паўночнай радзе за аказаны «велізарны гонар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0