Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна

Аператыўны збор кіраўніцтва беларускай арміі праходзіць пад Мінскам, паведамляе Міністэрства абароны.

«Сёння на аэрадроме в/ч 06752 Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны пачаўся аператыўны збор кіруючага складу Узброеных cіл. Яго галоўная мэта — выпрацоўка адзінага разумення паслядоўнасці і спосабаў навучання службовых асоб органаў ваеннага ўпраўлення і войскаў з улікам накіраванасці падрыхтоўкі УС, арганізацыі паўсядзённай дзейнасці ў час вырашэння пастаўленых задач у новым навучальным годзе», — расказалі ў Мінабароны.

У працы збору прымаюць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых часцей, начальнікі ваенных навучальных устаноў, слухачы факультэта Генштаба Узброеных сіл, ваенныя камісары.

Збор праходзіць у два этапы. На першым з іх запланаваны занятак, дзе ўдзельнікі азнаёмяцца з новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама будуць праінфармаваныя пра перспектывы развіцця сістэм ўзбраення.

Другі этап пройдзе 31 кастрычніка ў Ваеннай акадэміі. Будуць абмяркоўвацца асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, перспектывы яе развіцця.

На заканчэнне другога этапу адбудзецца пасяджэнне калегіі Мінабароны. На ім падвядуць вынікі падрыхтоўкі Узброеных Сіл да выканання задач у 2018/2019 навучальным годзе, таксама будуць пастаўлены задачы на ​​2019/2020 навучальны год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0