Беларускі кампазітар Алег Молчан, які працаваў з ансамблем «Песняры», памёр ва ўзросце 54 гадоў, паведамляе БелТА.

Молчан памёр пасля працяглай хваробы.

Молчан нарадзіўся ў 1965 годзе, скончыў клас кампазіцыі ў кансерваторыі. З 1987 года працаваў у дзяржаўнай філармоніі, дзе ў тым ліку складаў песні для салістаў беларускага канцэртнага аркестра. У 90-я гады пачаў працаваць з дзяржаўным ансамблем «Песняры», дзе ў 1998 годзе стаў музычным кіраўніком (пасада была заснаваная спецыяльна для Молчана).

Для «Песняроў» Алег Молчан напісаў такія песенныя цыклы як «Вянок» і Ave Solе, а таксама кампазіцыі «Стася», «Мілая жанчына», «Падманіце мяне», «Юнацтва» і знакамітую песню «Малітва» на вершы Янкі Купалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0