23 кастрычніка 2019 года Акруговы суд Амстэрдама арыштаваў акцыі кампаніі South Stream Transport B. V. (даччыная кампанія Газпрома). Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар украінскага «Нафтагаза».

Гэтая кампанія была створана для планавання і будаўніцтва марскога газаправода Паўднёвы паток. Пасля закрыцця гэтага праекта ў 2014 годзе кампанія прыступіла да распрацоўкі марскога газаправода Турэцкі паток. Штаб-кватэра South Stream Transport B.V. размешчана ў Амстэрдаме.

У «Нафтагазе» заявілі, што працягваюць прымаць меры для забеспячэння выплаты «Газпромам» доўгу ў памеры $2,56 млрд, які расійская кампанія павінна выплаціць па выніках рашэння Стакгольмскага арбітражу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0