Захад вядзе маштабную інфармацыйную кампанію па дыскрэдытацыі ролі Саюзнай дзяржавы ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі і расколе адносін Расіі і Беларусі, заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, піша РИА Новости.

«Захад апраўдвае сваю ваенную палітыку надуманай неабходнасцю стрымліваць нібыта агрэсіўныя намеры Расіі… На гэтым фоне вядзецца маштабная інфармацыйная кампанія па дыскрэдытацыі ролі Саюзнай дзяржавы ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі і расколе брацкіх адносін дзвюх краін», — сказаў Шайгу ў пятніцу на пасяджэнні сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0