Custer County Sheriff's Office in Idaho

Custer County Sheriff's Office in Idaho

У ЗША арыштаваны злачынец, які хаваўся ад паліцыі з 1980 года. Пра гэта паведамляе CNN.

86-гадовага Уолтара Джэймса Мэйсана знайшлі ў штаце Тэхас. Ён змяніў прозвішча і называўся Уолтарам Джэймсам Элісанам, аднак адбіткі пальцаў пацвердзілі яго асобу.

Мужчыну шукалі за напад, які адбыўся 39 гадоў таму ў горадзе Клейтан, штат Айдаха. Пацярпелі тры наведвальнікі бара. Ён забіў аднаго з іх стрэлам у галаву, параніў другога ў плячо і нанёс жанчыне ўдар тупым прадметам па твары.

Мэйсан, якому тады было 47 гадоў, стаў галоўным падазраваным. Яго шукалі офіс шэрыфа акругі, ФБР і дэпартамент рыбнай і паляўнічай гаспадаркі штата Айдаха, аднак яму ўдалося ўцячы.

Пасля арышту Мэйсана даставілі ў Айдаха, дзе яго чакае суд па абвінавачванні ў наўмысным забойстве. Ён адмовіўся прызнаць віну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0