Чытайце: «Беларусь толькі як «апошняя дыктатура Еўропы»? Абсалютная фігня». Вялікая гутарка з Яўгенам Прэйгерманам

«Адносна сцвярджэнняў Яўгена Прэйгермана, выказаных у артыкуле «Беларусь толькі як «апошняя дыктатура Еўропы»? Абсалютная фігня». Вялікая гутарка з Яўгенам Прэйгерманам ад 16 кастрычніка, хачу звярнуць вашую ўвагу на наступнае:

«Бруд»

Ліст, які нібыта быў адрасаваны мне, не трапіў да мяне асабіста, а быў перададзены праз пасярэднікаў. Нягледзячы на тое, я адказала на гэты ліст. Не было ў маім адказе ніякага «бруду», пра які гаворыцца ў артыкуле. Ліст утрымліваў змястоўныя адказы на сцверджанні ды абвінавачанні Яўгена Прэйгермана на адрас каналу.

 «Побач і не сяду»

У кожнай дэмакратычнай дзяржаве медыі маюць бесперашкодны і роўны доступ да інфармацыі. Толькі ў недэмакратычных дзяржавах, падчас дыктатураў, абмяжоўваецца права медыяў на доступ да інфармацыі ды ўжываецца цэнзура — тым самым грамадская думка пазбаўляецца фундаментальнага права доступу да аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі. Гэтае права не абмяжоўваецца ніякімі іншымі ўмовамі, пры якіх медыі абавязаныя інфармаваць пра пэўную падзею ў «пазітыўным» ці ў «негатыўным» святле. Медыі маюць абавязак быць праўдзівымі ды аб’ектыўнымі. Яны маюць таксама права даваць каментары і выказваць меркаванні. Гэтае права не паважаецца ў Беларусі. Незалежныя медыі, сярод якіх і «Белсат», рэгулярна зазнаюць рэпрэсіі, а ў прыватнасці нам увесь час з незразумелых прычынаў адмаўляюць у акрэдытацыі. Тым больш словы Яўгена Прэйгермана, што з «Белсатам» «побач і не сяду», ствараюць яшчэ адно ўражанне фальшывасці абвешчанага «дыялогу». Дыялог прадугледжвае менавіта гатоўнасць сесці разам, працягванне рукі насустрач, адкрытасць размовам, іншым поглядам, крытыцы і абмену аргументамі.

«Белсат» ёсць і застанецца гатовым да таго, каб сядаць разам і размаўляць. Мы застаемся адкрытыя крытыцы, аднак захоўваем за сабою права выказваць меркаванні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0