У Расіі ёсць адукацыйныя ўстановы, дзе выкладчыкі атрымліваюць дзве тысячы расійскіх рублёў у месяц (крыху больш за $30 у эквіваленце). Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава, паведамляе ТАСС.
«Вельмі нізкія ў некаторых установах аклады. Сорамна прызнацца, ёсць і дзве тысячы, і чатыры тысячы рублёў. Гэта недапушчальная сітуацыя, але, на жаль, такое ёсць», — сказала яна на сустрэчы з педагогамі ў пятніцу, 18 кастрычніка.
0
0
0
0
0
0