Вярхоўная Рада Украіны ліквідавала вайсковыя званні прапаршчык і мічман.

Закон накіраваны на стварэнне ва Украіне прафесійнага сяржанцкага корпуса ў адпаведнасці са стандартамі НАТА.

Дакумент уводзіць новую шкалу армейскіх і карабельных вайсковых званняў і адмяняе вайсковыя званні прапаршчыка, старшага прапаршчыка, мічмана, старшыны.

Акрамя таго, уводзяцца новыя званні майстар-сяржанта і галоўнага старшыны.

Полк цяпер будзе называцца брыгадай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0