У дзень пачатку турэцкай аперацыі ў Сірыі — 9 кастрычніка — прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў ліст лідару Турцыі Рэджэпу Эрдагану. У ім ён заклікаў турэцкага прэзідэнта «не быць дурнем» і «не строіць з сябе крутога хлопца», паведамляе Радыё Свабода

У лісце, тэкст якога публікуе CNN, Трамп пераконвае Эрдагана пайсці на ўзаемавыгадную здзелку з кіраўніцтвам сірыйскіх курдаў, якія кантралююць значную тэрыторыю на поўначы Сірыі. Таксама Трамп папярэджвае Эрдагана, што ў выпадку ўварвання турэцкай арміі ў Сірыю прэзідэнт Турцыі будзе несці адказнасць за гібель тысяч людзей. Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што адказам на такі крок стане «разбурэнне» турэцкай эканомікі ў выніку амерыканскіх санкцый.

Сапраўднасць паслання пацвердзілі прадстаўнікі Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0