Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пільна назірае за ваеннай аперацыяй Анкары ў Сірыі і гатовы «моцна ўдарыць» па Турцыі, калі яна не стане «гуляць па правілах». Пра гэта амерыканскі лідар паведаміў у сваім Twitter.

Па словах Трампа, магчымыя дзеянні Вашынгтона прадугледжваюць меры ў фінансавай сферы, а таксама ўвядзенне санкцый у дачыненні да Турцыі. Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што падтрымлівае кантакт з абодвума бакамі канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0