Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на форуме «Мінскі дыялог», паведамляе прэс-служба

«Калі двое братоў б'юцца заўсёды падключаўся трэці, заўсёды так было. Мы з гэтага сыходзім. І не трэба толькі пасля мяне тут казаць, што гэта [сітуацыя на Данбасе] не канфлікт Расіі і Украіны. Ведаеце, тут дасведчаныя людзі, і гэтыя заявы нікому не патрэбныя», — сказаў Лукашэнка.

Ён заклікаў не ігнараваць сёння кіраўнікоў непрызнаных ЛНР, ДНР.

«Так, непрызнаныя, але яны ёсць, іх пазбягаць нельга. Гэта пытанне дамоўленасцей. Але галоўнае, каб бакі ўвязаліся ў разгляд гэтага канфлікту і прымалі рашэнні. Тады будзе месца і ЛНР, і ДНР, і будуць зрухі: і 400 км мяжы, і правядзенне там выбараў, і стварэнне нейкай міліцыі».

«Я Уладзіміру Аляксандравічу (Зяленскаму), калі абмяркоўвалі гэтае пытанне, сказаў, што трэба ісці на нейкія кантакты, рух, таму што вайна ў цябе, на тваёй зямлі. Ён кажа: «Я так і разумею гэтую праблему «. Гэта вайна на зямлі Украіны. Таму трэба вырашаць гэтую праблему!», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пяскоў пракаментаваў выказванне Лукашэнкі пра канфлікт Расіі і Украіны на Данбасе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0