Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Невялікія дзяржавы павінны заявіць аб сабе перад вялікімі дзяржавамі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі «Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані», перадае БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часта дзяржавы падзяляюць на вялікія, сярэднія і малыя. «Такіх не бывае: усе народы вялікія, нават калі гэта тысяча чалавек, — перакананы ён. — Нас прыгожа падзяляюць, перацягваюць на адзін, другі бок. І мы губляемся сярод гэтых гігантаў. Нам пара неяк аб'яднаць бы свае галасы, сказаць «вялікім», што яны не такія вялікія». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасным свеце нават вялікія і моцныя краіны слабаабароненыя. Ён нагадаў аб Саудаўскай Аравіі, нафтавыя аб'екты якой нядаўна былі атакаваны беспілотнікамі.

«Таму не трэба хавацца за шырму велічы і падобных тэрмінаў. Трэба дамаўляцца. Калі б мы змаглі аб'яднацца па-сапраўднаму, на нейкай платформе, нас пачулі б. Але зноў жа: гэтыя «вялікія» не даюць нам, сярэднім і малым дзяржавам, гэта зрабіць, таму што вялікая формула «раздзяляй і ўладар» пакуль яшчэ не зжыла сябе і наўрад ці зжыве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0