Малады чалавек узяў у арэнду аўтамабіль у каршэрынгавай кампаніі. Але перад паездкай у аўтамабілі ён выявіў невялікі скрутак з белым рэчывам. Аб падазроным прадмеце паведаміў аператыўнікам, распавядае сталічная міліцыя.

У скрутку знаходзіўся небяспечны наркотык альфа-PVP (каля 0,5 грама). Яшчэ некалькі такіх жа скруткаў былі выяўленыя і ў іншых аўто службы каршэрынгу.

Правёўшы вышуковыя мерапрыемствы, аператыўнікі высветлілі асобу дзяўчыны, якая мела дачыненне да скруткаў. Праваахоўнікам 25-гадовая дзяўчына распавяла, што арандавала аўтамабілі ў службе каршэрынгу, пасля чаго расфасаваны наркотык хавала ў салонах машын і выязджала ў абумоўленыя месцы, дзе рабіла закладкі. А так як хавала наркотык адразу ў некалькіх месцах салона, пра некаторыя скруткам яна проста забылася.

Пры правядзенні ператрусу ў кватэры мінчанкі аператыўнікі выявілі аналагічны скрутак з альфа-PVP вагой адзін грам.

Устаноўлена, што дзяўчына не толькі займалася закладкай наркотыкаў, але і сама спажывала забароненыя рэчывы. Раней у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі яна не трапляла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0