5 кастрычніка ў вёсцы Валяр'янава па вуліцы Лагойскай увагу інспектараў ДАІ УУС Мінаблвыканкама прыцягнуў аўтамабіль «Фальксваген», якім кіравала дзіця, піша прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Было высветлена, што бацька 9-гадовага хлопца вырашыў навучыць сына кіраваць аўто. Сам бацька сядзеў побач, на пярэднім пасажырскім сядзенні.

У дачыненні да бацькі складзены адміністрацыйны пратакол за перадачу права кіравання асобе, якая не мае правоў. Матэрыялы перададзеныя для далейшага разгляду ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Згодна з заканадаўствам, навучанне ў аўташколе могуць праходзіць грамадзяне, якія дасягнулі 16-гадовага веку. Навучанне ў індывідуальным парадку дазваляецца толькі на пляцоўках або аўтадромах, закрытых для дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0