Міжнародная група экспертаў прыйшла да высновы, што ў найбліжэйшай будучыні чалавецтва можа сутыкнуцца з вострым недахопам фосфару, неабходнага для вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў.

Прычынай дэфіцыту, які можа прывесці да голаду, стане нерацыянальнае выкарыстанне мінеральных угнаенняў, якія вымываюцца ў акіяны. Пра гэта паведамляе Science Alert.

Як піша выданне, за апошнія 50 гадоў выкарыстанне фосфарных угнаенняў вырасла ў 50 разоў, а да 2050 года чакаецца, што попыт на іх падвоіцца. Калі нічога не будзе зроблена для захавання элемента, яго запасы ў хуткім часе могуць зменшыцца. Некаторыя тэарэтычныя мадэлі прадказваюць, што пры цяперашніх узроўнях спажывання даступны фосфар можа знікнуць праз 80 гадоў, што стане прычынай неўраджаяў. Згодна з больш кансерватыўнымі ацэнкамі, гэта адбудзецца праз 400 гадоў, а самыя песімістычныя прагнозы паказваюць на 40-гадовы тэрмін.

На думку навукоўцаў, каб пазбегнуць крызісу, трэба скараціць прымяненне фосфару, а таксама распрацаваць спосабы паўторнага яго выкарыстання. Стварэнне замкнёнай сістэмы рэцыркуляцыі дазволіць прымяняць фасфаты да 46 разоў у якасці ўгнаенняў, паліва або прадуктаў харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0