Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што падвышэнне заробкаў прэзідэнта і прэм'ер-міністра мае планавы характар. «Так, планавая індэксацыя», - цытуюць Пяскова РІА «Навіны».

Указ аб павышэнні заробкаў сабе, прэм'ер-міністру, кіраўнікам СК і генпракуратуры РФ на 4,3% Уладзімір Пуцін падпісаў у свой дзень нараджэння 7 кастрычніка.

За 2018 год Уладзімір Пуцін зарабіў 8,65 мільёна расійскіх рублёў (больш за 130 тысяч даляраў), адзначае tut.by. Ён валодае кватэрай 77 м2, гаражом 18 м2, двума рарытэтнымі аўтамабілямі (ГАЗ-M21 і «Ніва»), а таксама карыстаецца кватэрай плошчай 153 м2.

У Дзмітрыя Мядзведзева задэклараваны даход у 9,9 мільёна расійскіх рублёў (больш за 150 тысяч даляраў). Прэм'ер-міністр валодае кватэрай у 367,8 м2, аўтамабілямі ГАЗ-20 і ГАЗ-21, а таксама арандуе ўчастак плошчай 4,7 км2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0