Беларуская мытня з 1 кастрычніка паскорыла мытнае афармленне. Цяпер мытныя плацяжы паступаюць на рахунак за 1—2 хвіліны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Новаўвядзенне палегчыла жыццё юрасобам, ІП, а таксама тым людзям, якія вязуць тавары не для асабістага карыстання, чые пакупкі перавышаюць ліміты па вазе, кошту і ў іншых выпадках, калі трэба выплачваць мытныя плацяжы.

Нагадаем, з 1 студзеня 2019 года беларусы, якія падарожнічаюць наземным транспартам, могуць прывозіць тавараў на 500 еўра і па вазе да 25 кілаграмаў. Да зменаў ліміты складалі 1500 еўра і 50 кілаграмаў. Пры ўездзе часцей за адзін раз у 3 месяцы ліміты скарачаюцца да 300 еўра і 20 кг.

Калі раней з моманту аплаты да паступлення плацяжу на рахунак праходзіла 2—3 гадзіны, то цяпер час скараціўся да 1—2 хвілін. Гэта значыць, што час перасячэння мяжы з таварам скарацілася.

— Выпусціць або ўпусцiць тавар у краіну могуць толькі пасля паступлення мытных плацяжоў на рахунак. Сістэма імгненных плацяжоў значна паскорыла мытнае афармленне, — растлумачылі ў ДМК. - Акрамя таго, правядзенне мытных плацяжоў праз сістэму імгненных плацяжоў дазваляе аплачваць кругласутачна ў рэжыме 24/7/365. Гэта значыць сістэма даступная 24 гадзіны 7 дзён у тыдзень 365 дзён у годзе.

Гэта значыць, што, нават калі заплаціць ноччу або ў выхадны, інфармацыя аб выплаце будзе даступная мытным органам на працягу некалькіх хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?