Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі або медыцыне атрымалі Уільям Кэлін, Пітэр Рэткліф, Грэг Семенза. Пра гэта ў панядзелак абвясціў Нобелеўскі камітэт.

Узнагарода прысуджана за даследаванне адаптацыі клетак да недахопу кіслароду.

З абвяшчэння лаўрэата ў галіне фізіялогіі або медыцыны пачалася Нобелеўскі тыдзень. У аўторак будзе прысуджана ўзнагарода ў галіне фізікі, у сераду — у хіміі, у чацвер — у літаратуры. У пятніцу, 11 кастрычніка, стане вядомы ўладальнік Нобелеўскай прэміі міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0