Сур'ёзная аварыя адбылася на тэрыторыі Мазырскага НПЗ, паведамляе Tut.by

Паводле інфармацыі відавочцаў, раніцай 7 кастрычніка грузавік не прапусціў аўтобус, у якім ехалі работнікі НПЗ. Ад удару апошні перакуліўся на бок.

Як паведаміла прэс-служба МУС, грузавік «Мэрсэдэс» рухаўся па другаснай дарозе і не саступіў дарогу службовым аўтобусу. У выніку адбылося сутыкненне, аўтобус перакуліўся на бок. Аднаго з пасажыраў выкінула праз акно і прыціснула аўтобусам. Ён загінуў.

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 11 чалавек. Вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0