Яшчэ адзін супрацоўнік ЦРУ, занепакоены ўзаемаадносінамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Украінай, думае над тым, каб падаць уласную скаргу і сведчыць перад Кангрэсам, паведамляе The New York Times.
Гэты супрацоўнік ЦРУ мае больш інфармацыі, чым першы інфарматар, чые паказанні ўжо былі апублікаваныя і прывялі да запуску працэдуры імпічменту ў дачыненні да Дональда Трампа.
Новая скарга, асабліва ад асобы, якая больш ведае пра размову Трампа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, можа спрыяць росту даверу да заявы першага інфарматара.
0
0
0
0
0
0