112.by

112.by

У сталіцы загарэўся аўтамабіль, які рухаўся па вуліцы Рафіева. Гэта здарылася 3 кастрычніка, у 23.34. Пажар пачаўся ў маторным адсеку легкавога аўтамабіля 2001 года выпуску. Мужчына выклікаў выратавальнікаў, паведамляе 112.by

Работнікі МНС прыбылі праз лічаныя хвіліны, але аўтамабіль ужо ахапіла полымя. Праз хвіліну спецыялісты лакалізавалі ўзгаранне. Яшчэ чатыры хвіліны спатрэбілася, каб цалкам ліквідаваць пажар.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Разглядаецца такая версія: кароткае замыканне электраправодкі. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0