24 верасня міма Зямлі праляціць буйны астэроід, па памерах супастаўны з трыма пірамідамі Хеопса. Такія звесткі агучыў Цэнтр даследаванняў калязямных аб'ектаў NASA (CNEOS), паведамляюць інфармагенцтвы.

Дыяметр нябеснага цела 523934 (1998 FF14), па розных ацэнках, вар'іруецца ад 190 да 430 м. Памер каля асновы - 230 м, вышыня - амаль 140 м. Астэроід праляціць міма Зямлі на адлегласці 4,1 млн км з хуткасцю 22,6 км / c.

Аб'ект прызнаецца патэнцыйна небяспечным, калі ён праходзіць на адлегласці менш за 384 тыс. км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0