Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка пракаментаваў інцыдэнт з настаўніцай і школьнікам у Гомелі.

«Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху начальнікаў. Абсікаліся, ад таго, бачыце, што ў сацыяльных сетках размясцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму», — заявіў ён.

«У тэлефонах сядзяць там… Няўжо вы не разумееце, — у вас жа свае дзеці, — што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе — гэта не толькі адцягненне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, бо адкрывае тэлефон і памнажаюць там. Ці шукае адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець. У мяне сын прэзідэнта ні разу тэлефон у школу не ўзяў», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0