Здарэнне адбылося 14 верасня а 18-й гадзіне, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.
18-гадовы жыхар в.Бельск (Кобрынскі раён) сеў за руль «Пежо Баксёр» у стане алкагольнага ап'янення (0,6 праміле) і не маючы правоў.
У выніку на 13-м кіламетры аўтадарогі Н-846 «Забава — Навасёлкі - Ліпава» ён не выбраў бяспечную хуткасць для руху, у выніку чаго з'ехаў у правы кювет і ўрэзаўся ў дрэвы.
Кіроўца і 15-гадовы пасажыр з траўмамі шпіталізаваныя.
0
0
0
0
0
0