У суботу, 31 жніўня, надвор'е будзе вызначаць антыцыклон. Пераважна без ападкаў. Ноччу +11.. + 17°С; днём +22.. + 27°С, па паўднёвым захадзе да + 29°С. У Мінску — +23—25°С.
У першыя дні верасня ападкаў таксама не чакаецца. 1 верасня ноччу +9.. + 16°С, днём +22.. + 28°С, па паўднёвым захадзе +29.. + 30°С. У Мінску — +23°С
У панядзелак днём чакаецца +24.. + 31°С. У Мінску — + 23—25°С.
У аўторак у Мінску +25—27°С, а ад серады прагназуюць дажджы.
0
0
0
0
0
0