Новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс прыехала ў Мінск. Яна прыехала на новую працу са сваімі гадаванцамі — сабакамі Спаркі і Кэсідзі, паведамляе пасольства Вялікабрытаніі.

Фота пасольства Вялікабрытаніі

Фота пасольства Вялікабрытаніі

Як распавялі ў пасольстве, сабакі і раней падарожнічалі з гаспадыняй «па дыпламатычных місіях».

Жаклін Перкінс — кар'ерны дыпламат з 30-гадовым стажам працы, у асноўным у арабскіх краінах. Яна змяніла на пасадзе Фіёну Гіб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0